Хорхэ Луіс Борхес
Хорхэ Луіс Борхес (ісп.: Jorge Luis Borges ( audio); 24 жніўня 1899, Буэнас-Айрэс — 14 чэрвеня 1986, Жэнева) — аргенцінскі празаік, паэт, публіцыст. Борхес вядомы перш за ўсё лаканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур'ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторый[6]. Эфект праўдзівасці выдуманых падзей дасягаецца ў Борхеса ўвядзеннем у апавяданне эпізодаў аргенцінскай гісторыі і імёнаў пісьменнікаў-сучаснікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў іспанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хорхэ Луіс Борхес нарадзіўся ў 1899 годзе ў Буэнас-Айрэсе. Яго поўнае імя — Хорхэ Франсіска Ісідара Луіс Борхес Асеведа (па-іспанску: Jorge Francisco Isidoro Luis Borges Acevedo), аднак паводле аргенцінскай традыцыі ён яго не скарыстоўваў. У жылах Хорхэ Луіса цякла кроў іспанцаў, ірландцаў, а таксама партугальскіх яўрэяў, аднак сам ён дадаваў да гэтага спісу яшчэ і баскскую, андалюскую, англійскую і нарманскую.
Сям'я Борхеса з'ехала ў Еўропу ў 1914 годзе, а потым у Іспанію ў 1919 годзе. Адразу пасля пераезду, 31 снежня 1919 г., часопіс «Грэцыя» надрукаваў першы верш Хорхэ Луіса Борхеса. Нават яго раннія творы ўражвалі глыбінёй думак, ведамі моў і філасофіі, віртуозным валоданнем словам. У 1921 годзе Борхес вярнуўся на радзіму. Да 1930 году ён скончыў напісанне сямі кніг, заснаваў тры часопісы і супрацоўнічаў яшчэ з дванаццаццю. Борхес стаў першым іспанамоўным паэтам-авангардыстам у Лацінскай Амерыцы. У канцы 1930-х ён звярнуўся да прозы.
З 1937 году ён працаваў у бібліятэцы. У гэты час ён стварыў безліч празаічных фантазіяў, якія маскіравалі сур'ёзныя разважанні на тэму праблем навукі, часам яны таксама прымалі выгляд дэтэктыўнай ці прыгодніцкай прозы. У той жа момант яго выдуманыя сюжэты і героі здаюцца праўдзівымі, бо Борхес скарыстоўваў факты з аргенцінскай гісторыі, імёны пісьменнікаў-сучаснікаў і ўласныя ўспаміны.
Пісьменнік не меў ані жонкі, ані дзяцей, таму ён адчуваў моцную прыхільнасць да сястры і маці. Ён памёр у Жэневе 14 чэрвеня 1986 году. У 2004 годзе адкрылі яго помнік у Лісабоне.
Пасля смерці
[правіць | правіць зыходнік]Борхес быў пахаваны на жэнеўскіх Могілках Каралёў, непадалёк ад Жана Кальвіна. У лютым 2009 года Нацыянальны кангрэс Аргенціны павінен быў разгледзець законапраект аб вяртанні ў Буэнас-Айрэс праху Хорхэ Луіса Борхеса. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў літаратурных колаў, аднак удава пісьменніка, якая ўзначальвае фонд яго імя, пярэчыць супраць перанясення рэштак Борхеса ў Аргенціну[7].
У 2008 годзе ў Лісабоне быў адчынены помнік Борхесу. Кампазіцыя, адлітая па эскізе земляка літаратара Федэрыка Брука, па меркаванні аўтара, глыбока сімвалічная. Яна ўяўляе сабой гранітны маналіт, у якім інкруставаная бронзавая далонь Борхеса. Як лічыць скульптар, які ў 80-я гады зрабіў з рукі пісьменніка зьлепак, гэта сімвалізуе самага творцу і яго «паэтычны дух». На адкрыцці манумента, усталяванага ў адным з паркаў у цэнтры гораду, прысутнічала ўдава пісьменніка Марыя Кодама, якая ўзначальвае фонд яго імя, бачныя дзеячы партугальскай культуры, у тым ліку Нобелеўскі лаўрэат Жазэ Сарамага.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сам Борхес так апісаў свой уступ у літаратуру:
З самага майго дзяцінства, калі бацька застаўся сляпым, у сям'і моўчкі мелася на ўвазе, што мне належыць здзейсніць у літаратуры то, чаго абставіны не далі зрабіць майму бацьку. Гэта выглядала зразумелым само сабою (а гэткае перакананне найбольш мацнейшае, чым проста выкананне жаданняў). Зрабілася так, што я стаў пісьменнікам. Пачаў я пісаць у шэсць ці сем гадоў. Асабістая біяграфія, 1961 |
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]Складанкі апавяданняў
[правіць | правіць зыходнік]- 1935 «Усеагульная гісторыя ганьбы» (Historia universal de la infamia)
- 1944 «Выдумкі» (Ficciones)
- 1944 «Вынаходствы» (Artificios)
- 1949 «Алеф» (El Aleph)
- 1949 «Дзелацель» (El Hacedor)
- 1951 «Смерць і компас» (La muerte y la brújula)
- 1965 «Для шасці струн» (Para las seis cuerdas)
- 1970 «Паведамленне Броўды» (El informe de Brodie)
- 1975 «Кніга пяску» (El libro de arena)
- 1983 «Памяць Шэкспіра» (La memoria de Shakespeare)
Эсэ
[правіць | правіць зыходнік]- 1925 «Расследаванні» (Inquisiciones)
- 1926 «Памеры маёй надзеі» (El tamano de mi esperanza)
- 1928 «Мова аргенцінцаў» (El idioma de los argentinos)
- 1930 «Эварыста Кар'ега» (Evaristo Carriego)
- 1932 «Абмеркаванне» (Discusion)
- 1936 «Гісторыя вечнасці» (Historia de la eternidad)
- 1952 «Новыя расследаванні» (Otras inquisiciones)
- 1980 «Сем вечароў» (Siete noches)
- 1982 «Дзевяць эсэ пра Дантэ» (Nueve ensayos dantescos)
- 1984 «Атлас» (Atlas)
Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- 1923 «Спёка Буэнас-Айрэса» (Fervor de Buenos Aires)
- 1925 «Месяц насупраць» (Luna de enfrente)
- 1929 «Сшытак пляцу Сан-Марцін» (Cuaderno San Martin)
- 1960 «Творца» (El hacedor)
- 1964 «Іншы, той жа самы» (El otro, el mismo)
- 1965 «Для шасці струн» (Para las seis cuerdas)
- 1969 «Хвала ценю» (Elogio de la sombra)
- 1972 «Золата тыграў» (El oro de los tigres)
- 1975 «Патаемная ружа» (La rosa profunda)
- 1976 «Жалезная манета» (La moneda de hierro)
- 1977 «Гісторыя ночы» (Historia de la noche)
- 1977 «Адрох'ё» (Adrogué)
- 1981 «Тайнапіс» (La cifra)
- 1985 «Змоўшчыкі» (Los conjurados)
Анталогіі
[правіць | правіць зыходнік]- 1961 «Асабістая біяграфія» (Antología personal)
- 1968 «Новая асабістая біяграфія» (Nueva antología personal)
- 1976 «Кніга сноў» (Libro de sueños)
- 1986 «Сшыткі палонных» (Textos cautivos)
- 2000 "Праца Борхеса ў часопісе «Сямейнае жыццё» (Borges en el hogar)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла, Ганна Качалка, Анатоль Прасаловіч, Сяргей Шупа, Макс Шчур.
- Борхес Х. Л. Апавяданьні / Перакл. А. Прасаловіча // Arche. 1999. № 1.
- «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) / Перакл. С. Верацілы // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32.
Зноскі
- ↑ а б Jorge Luis Borges // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jorge Luis Borges // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Борхес Хорхе Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118513532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11892985q // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 22 лістапада 2015.
- ↑ Артыкул «БОРХЕС, ХОРХЕ ЛУИС» энцыклапедыі «Кругосвет» (руск.)
- ↑ Аргентина потребует у Швейцарии останки Борхеса // Лента.ру
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хорхэ Луіс Борхес
- Вершы Борхеса на Дзеяслове
- Тямнічы цуд. Апавяданне Архівавана 1 жніўня 2020.
- Бабілёнская бібліятэка Архівавана 23 верасня 2020. // Літаратура.org
- На тэму здрадніка і героя
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Жэневе
- Пахаваныя ў Жэневе
- Выкладчыкі Універсітэта Буэнас-Айрэса
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Сант’яга (Партугалія)
- Лаўрэаты прэміі Бальцана
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Аргенціны
- Паэты Аргенціны
- Эсэісты Аргенціны
- Іспанамоўныя пісьменнікі
- Іспанамоўныя паэты
- Перакладчыкі Аргенціны
- Сляпыя
- Ганаровыя дактары Сарбоны
- Памерлі ад раку печані